22 лістапада вучаніцы філалагічнага 10 “Ф” і 10 “Л” класаў Арыстава Ангеліна і Казакова Ганна прынялі ўдзел у гарадской літаратурнай гасцёўні “Свет будучыні”.
Дадзенае мерапрыемства праводзілася з мэтай стварэння ўмоў для развіцця творчых здольнасцей дзяцей і падлеткаў і ўдасканалення іх літаратурных талентаў. Задачы былі сфармуляраваны наступным чынам: развіваць творчыя здольнасці вучняў, павышаць цікавасць да вывучэння беларускай літаратуры, фарміраваць пазнаваўчую актыўнасць, вучыць творча думаць, знаёміць з рознымі аспектамі літаратурнага майстэрства.
Па выніках конкурсу Ангеліна ўзнагароджана дыпломам за лепшы ўласны твор, Ганна – за яркае выступленне з уласным творам.
Жадаем поспехаў дзяўчынкам
і настаўніку – Арыставай Вользе Іванаўне!


