Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

24.02.20

Святкуем Міжнародны дзень роднай мовы!

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта свята, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіравана на падтрымку нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці і самабытнасці, забеспячэнне права кожнага чалавека карыстацца роднай мовай і спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

Вучні нашага ліцэя падтрымалі свята правядзеннем інформ-дайджэста “Маладзёжны слэнг па-беларуску”, падрыхтоўкай выставы білбордаў “Смак беларускай мовы”, а таксама правядзеннем музычных хвілінак “Меладычнасць мовы беларускай”.

Акрамя гэтага, напярэдадні Дня роднай мовы ліцэісты прынялі ўдзел у гульні-конкурсе аматараў беларускай мовы “Буслік-2020” і раённым конкурсе чытальнікаў “Сэрцам роднага слова краніся”, які праводзіўся ў гімназіі №174. Да канкурсантаў з віншаваннем, найлепшымі пажаданнямі і сваім творчым словам звярнуўся паэт Міхаіл Паўлавіч Пазнякоў.

 

Нашы дзяўчаты Аляксандра Журба, Анастасія Кускова і Анастасія Рулькевіч выступілі дастойна, кранулі сэрцы і членаў журы, і гледачоў у зале.

  

Імі былі прачытаны такія выдатныя, вельмі +глыбокія творы беларускіх аўтараў, як верш “Смерць Маланні” Антона Бялевіча, “Балада пра спаленую вёскуі жывога пеўня” Анатоля Вярцінскага і “Адступленне ў гонар маці” з рамана ў вершах “Родныя дзеці” Ніла Гілевіча.

Аляксандра Журба стала ўладальніцай Дыплома І ступені!
Віншуем Аляксандру Журбу з выдатным вынікам!