А таксама шчодра дзеліцца гэтым на старонках "Настаўніцкай газеты" ад 12.03.2019.

Кацярына Анатольеўна - вельмі пазітыўны і актыўны чалавек, у яе столькі ідэй і задумак, столькі энэргіі, што нават калі б у сутках было 25 гадзін, ёй гэтага ўсё роўна было б недастаткова.
Яна - пастаянная ўдзельніца фармальных і нефармальных семінараў, форумаў для педагогаў, з’яўляецца прыхільніцай і ініцыятарам цеснага супрацоўніцтва з калегамі-біёлагамі (стварыла суполку “БіяСкарбонка” для абмену вопытам паміж настаўнікамі з усёй краіны). А яшчэ яна вядзе заняткі па біялогіі не толькі у нашым ліцэі, але і ў адукацыйным цэнтры "100 балаў".
Па яе меркаванні, толькі дапамога адно аднаму, падтрымка дапаможа кожнаму настаўніку дасягнуць прафесійных вышынь.
“Я ніколі не шкадую сваіх напрацовак. Наадварот, калі змагла нешта хутка апрацаваць, прааналізаваць, праструктураваць, то мне хочацца гэтым падзяліцца. Толькі разам мы зможам падрыхтаваць нашых вучняў да паспяховага прафесійнага жыцця”, — лічыць Кацярына Анатольеўна.
Чытаць далей...

