Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

11.06.2019

Сегодня - первый экзамен на ЦТ.

А на сайте "БЕЛАРУСЬ СЕГОДНЯ" интервью с нашими выпускниками - Анастасией Шарангович, Максимом Делибалтом и учителем белорусского языка и литературы Натальей Юрьевной Ухварёнок.

Сегодня - первый экзамен на ЦТ: мы побеседовали с абитуриентами, преподавателями и представителями РИКЗ

Паступальны рух

У 11.00 раніцы амаль 22 тысячы хлопцаў і дзяўчат возьмуць ручкі і здадуць першы дарослы экзамен — ЦТ па беларускай мове, які паўплывае і на выбар іх будучай прафесіі. Да 1 ліпеня ўключна кожныя два дні праходзіць асноўны этап ЦТ. Пасля беларускай мовы — руская, потым — грамада­знаўства і гэтак далей. 76 888 чалавек паздаюць у гэтыя гарачыя для іх дні 258,3 тысячы тэстаў па вучэбных прадметах. Карэспандэнт «Р» даведалася, як рыхтаваліся да першага ЦТ школьнікі.



Першае, на чым акцэнтуюць увагу тыя, хто днямі здаў выпускныя экзамены ў школе, — рыхтавацца да ЦТ трэба загадзя. Анастасія Шаранговіч, выпускніца 11-га класа ліцэя № 1 Мінска, ужо сёння ў БДМУ будзе здаваць тэсціраванне. Кажа, што пачала падрыхтоўку да ЦТ па беларускай мове яшчэ ў верасні, а калі глядзець глабальна, то ўвогуле з шостага класа:


— Я тады перайшла ў Азярцоўскую сярэднюю школу, дзе працавала вельмі добрая настаўніца беларускай мовы. У 10-м класе, калі вучылася ў ліцэі, вырашыла, што ЦТ буду здаваць менавіта па беларускай мове. Я адзіная з класа здавала ўнутраны школьны выпускны экзамен па беларускай, а не рускай мове. Гадавая адзнака па ёй у мяне 9 балаў.

Як рыхтавалася да ЦТ? У 11-м класе, здаўшы рэпетыцыйнае тэсціраванне па беларускай мове на 70 балаў, звярнулася па дадатковыя заняткі да настаўніцы з Азярцоўскай школы. Займалася з ёй паўгода раз на тыдзень па паўтары гадзіны. Ужо на наступным этапе РТ здала на 80 балаў. Плюс былі факультатывы, самастойная праца. Акрамя гэтага, дзяўчына чытала і чытае на беларускай мове мастацкую літаратуру, якая выходзіць за межы школьнай праграмы. 

— Лічу, што беларуская мова лягчэй за рускую. У ёй менш складаных правілаў, выключэнняў. Напрыклад, напісанне дзвюх Н. У рускай гэта вялікае правіла ў некалькі старонак. У беларускай усё проста: пішы адну Н. 

Насця будзе здаваць тэсці­раванне яшчэ па фізіцы і матэматыцы. Наведвала платныя курсы, а таксама факультатывы. Выбірае, куды паступаць: у БДУ на мехмат або ў БДУІР на факультэт камп’ютарных сістэм і сетак. Хоча стаць праграмістам. Яна лічыць, што ў ЦТ галоўнае — рыхтавацца. Больш за тое, абсалютна рэальна ўсё вывучыць самастойна: «Ёсць кнігі, відэаўрокі, дапаможнікі. Рыхтуючыся самастойна, востра адчуваеш, дзе трэба паўтарыць, што яшчэ засвоіць»

   

Продолжение ....