Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

06.11.2019

"Інтэграваны ўрок як адна з форм рэалізацыі міжпрадметных сувязей” - дзелімся вопытам

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры 5 лістапада сустрэліся на раённым метадычным аб’яднанні ў ДУА «Ліцэй №1 г. Мінска», каб падзяліцца вопытам удасканалення прадметна-метадычных кампетэнцый праз выкарыстанне міжпрадметных сувязей.

Калегі з задавальненнем паглыбіліся ў прадметна-метадычныя кампетэнцыі, пазнаёміліся з вопытам работы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ДУА «Ліцэй №1 г. Мінска» Вольгі Іванаўны Арыставай і Наталлі Юр’еўны Ухваронак па тэме “Інтэграваны ўрок як адна з форм рэалізацыі міжпрадметных сувязей”.

Перад настаўнікамі таксама выступіў педагог-псіхолаг ліцэя Васіленка Аксана Уладзіміраўна па тэме “Прафілактыка эмацыянальнага выгарання і падтрымка псіхічнага здароўя педагогаў”.

У атмасферы крэатыўнасці і супрацоўніцтва настаўнікамі былі напрацаваны матэрыялы для інтэграваных урокаў.