Ответ: С правилами зачисления вы можете познакомиться на сайте лицея http://lyceum1.minsk.edu.by/ru/main.aspx?guid=3361 .
Цитата: "Без уступных іспытаў пры паступленні ў ліцэі, установы вышэйшай адукацыі для атрымання сярэдняй адукацыі залічваюцца пераможцы (дыпломы І, ІІ, ІІІ ступені) рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце, праведзенай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у навучальным годзе, што завяршыўся ў год прыёму, для якіх па гэтым вучэбным прадмеце вызначаны ўступны іспыт.
Пераважнае права пры роўнай колькасці балаў, набраных на ўступных іспытах, на залічэнне ў ліцэі, установы вышэйшай адукацыі ў парадку пералічэння маюць:
пераможцы (дыпломы І, ІІ, ІІІ ступені) трэцяга этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце, праведзенай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у навучальным годзе, што завяршыўся ў год прыёму, для якіх па гэтым вучэбным прадмеце вызначаны ўступны іспыт;
асобы, якія маюць болей высокі сярэдні бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыі;
асобы, якія маюць у пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі болей высокі сярэдні бал па вучэбных прадметах, па якіх праводзяцца ўступныя іспыты."