Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

15.01.2019

Быць у трэндзе. На які ўрок вучні пабягуць з радасцю?

Выжыванне — справа добраахвотная», — гэтыя словы вядомага вучонага і спецыяліста ў галіне менеджменту якасці Уільяма Дэмінга як мага лепш падыходзяць да сучаснай школы. Вучыць пакаленне Z — задача няпростая: паспрабуйце завалодаць увагай дзяцей, для якіх не існуе ніякіх аўтарытэтаў і якія ўпэўнены, што ўсё, што ім трэба, можна знайсці ці ўдакладніць у сеціве, таму навошта штосьці запамінаць? Яны не будуць слухаць доўга маналог настаўніка. Нельга прыйсці ў клас, штосьці ім расказаць, а потым патрабаваць, каб дзеці гэту інфармацыю паўтарылі. Ранейшыя педагагічныя прыёмы ўжо не працуюць — трэба гэта прызнаць і вучыцца разам са сваімі вучнямі. Бо ты маеш права вучыць, толькі пакуль сам вучышся...

"Быць у трэндзе. На які ўрок вучні пабягуць з радасцю?"

- пад такой назвай у газеце "Звязда" змешчан артыкул пра Рэспубліканскі калядны фестываль педагагічнага майстэрства, у якім прмала ўдзел і настаунікі нашага ліцэя Кацярына Анатольеўна Скрыган і Людміла Аляксандаўна Канаш..

Праграма фестываля - тут⇒

  

   

  

Кацярына СКРЫГАН: «Мы можам запісваць штосьці ў сшыткі, а можам выразаць, клеіць і маляваць...»

На спатканне... з водарасцямі:

— Мы можам распачаць урок традыцыйнай фразай «Добры дзень, каго няма ў класе?», а можам расказаць захапляльную гісторыю, каб усе прачнуліся і адцягнулі ўвагу ад сваіх смартфонаў. Можам чытаць з вучнямі падручнік, а можам паглядзець навучальнае відэа на тую ж тэму. Можам запісваць штосьці ў сшыткі, а можам выразаць, клеіць і маляваць. Можам выклікаць вучняў па журнале або выкарыстоўваць жэрабя, як гэта робіцца ў актыўнай ацэнцы. Можам правесці звычайную кантрольную, а можам арганізаваць міні-канферэнцыю.

Новую тэму можа растлумачыць настаўнік, а могуць — самі вучні, як гэта адбываецца ў перакуленым класе. Дзеці могуць працаваць у адзіночку, а могуць у парах ці групах — усё ў нашых руках, — у гэтым упэўнена настаўніца біялогіі са сталічнага Ліцэя № 1 Кацярына СКРЫГАН. — Нашым вучням, напрыклад, вельмі падабаецца быць дарослымі, ім падабаецца такая форма работы, як канферэнцыя і дэбаты. ХХІ стагоддзе — гэта стагоддзе біялогіі, і ў настаўніка ёсць шмат рэсурсаў, якія ён можа задзейнічаць, каб захапіць сваім прадметам вучняў.
Я падзялюся некалькімі сваімі лайфхакамі. Традыцыйна пабудова нуклеінавых кіслот — тэма, якая цяжка даецца дзецям. Нуклеатыды лінейна спалучаюцца паміж сабой, утвараючы малекулы нуклеінавых кіслот. Ланцужкі малекул ДНК з'яўляюцца самымі доўгімі біяпалімерамі. Мы на ўроках разам з вучнямі клеім ДНК з папяровых нарыхтовак, яны гэта робяць з вялікай ахвотай. У выніку ва ўсіх атрымліваюцца розныя па дызайне, але аднолькава правільныя мадэлі ланцужкоў. 

Тэму «Грыбы і водарасці» я падаю ў форме «хуткіх спатканняў». Усе ў класе атрымліваюць анкеты. Адзін становіцца грыбам, а другі — водарасцямі. А потым яны пачынаюць адзін з адным знаёміцца. У кожнай анкеце ёсць пункты, якія трэба запоўніць: «Дзе вы пражываеце?», «Ваш знешні выгляд», «Асаблівасці ўнутранага свету» , «Размнажэнне бясполае», «Размнажэнне палавое», «Ваша «іскрынка». Ёсць і месца для «фота». А потым, як у перадачы «Каханне з першага погляду», дзеці вызначаюцца, хто ж ім больш спадабаўся. Так мы выбіраем пары. Такім чынам сумная і незразумелая тэма напаўняецца эмацыянальна, а гэта, у сваю чаргу, спрыяе запамінанню...

Яшчэ адзін лайфхак — купіце танныя шпалеры і няхай вучні выкарыстоўваюць іх для стварэння ілюстрацый да самых розных творчых заданняў. Мы заўважылі, што, калі дзецям прапануеш працаваць са шпалерамі, а не з ватманам, у іх адсутнічае страх чыстага ліста — сапсаваць шпалеры не шкада. Вы можаце сказаць, што творчасць — не для вас, а вы паспрабуйце... Нават калі не атрымаецца творча па форме, атрымаецца творча па змесце. Вы баіцеся, што вас усур'ёз не ўспрымуць калегі? Але калі такая форма працуе, то якая розніца, што пра вас падумаюць?

Больш падрабязна чытаць тут ⇒