Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

16.11.2019

«Ты для мяне…»

Музейно-педагогическое занятие «Ты для мяне…» предложил учащимся ГУО «Лицей №1 г. Минска» в шестой лицейский день литературный музей П.Бровки.

Личная жизнь Петруся Бровки, про любовь не только в поэзии, но и в жизни, демонстрация архивных фотографий и личных вещей семьи поэта – основное содержание увлекательнейшей встречи.

 

Литературный музей Петруся Бровки:

25.06.2019 - 26.10.2019 

выстава “Ты для мяне…”

25 чэрвеня 2019 года было адкрыццё выставы “Ты для мяне…”. У дзень нараджэння народнага паэта Літаратурны музей Петруся Броўкі прысвяціў выставу не асобе творцы, а яго жонцы — Алене Міхайлаўне Броўка — каханай жанчыне, шчырай спадарожніцы, якая бачыла жыццё і творчасць паэта са свайго, жаночага, сяброўскага і самага блізкага боку.

Прыгожая пара Броўкаў пранесла сваё каханне праз усё жыццё, яны перажывалі разам любую бяду і нястачу, радаваліся ўзнагародам, сумавалі ў разлуцы. Было ўсё ў жыцці: расстрэл бацькі Алены Міхайлаўны ў 1937-м, высылка маці і брата ў лагеры, выпрабаванні не толькі вайной, але і славай мужа, вонкавым дастаткам у сям’і. Усё вытрымаў чысты і шчыры саюз двух любячых сэрцаў Петруся і Алены Броўкаў. У вершах паэт прызнаецца: “Ты – мая пчолка”, “Ты для мяне…”

Разам яны пражылі 47 гадоў. Алена Міхайлаўна была сапраўднай “жонкай паэта”, якая зрабіла вялікі ўнёсак ў жыццё свайго мужа: дапамагала ў грамадскай і палітычнай працы, у сяброўстве, была першым чытачом і “рэцэнзентам” яго вершаў.

Сярод заслуг Алены Міхайлаўны і тое, што яна змагла захаваць літаратурную спадчыну Пятра Усцінавіча, стала першым дырэктарам Літаратурнага музея Петруся Броўкі.

Падчас работы над выставай мы задумаліся над пытаннем: што значыць быць жонкай вядомага чалавека? Ці так гэта проста? Ці шчаслівы быў лёс спадарожніцы паэта? Асоба Алены Міхайлаўны для нас адкрывалася паступова — праз фотаздымкі, асабістыя рэчы, яе лісты і тыя ўспаміны, якія мы сабралі ў сведкаў, што былі тады яшчэ маладымі альбо нават дзецьмі. На выставе вы зможаце ўбачыць фотаздымкі з сямейнага архіву, асабістыя рэчы сям’і Броўкаў і самой Алены Міхайлаўны, пачуць няпростую жыццёвую гісторыю, даведацца, што значыць быць “жонкай паэта”.